«Курды, як ружы – калі іх cпрабуюць зрэзаць, яны колюць шыпамі»

video

«Быць курдам – гэта значыць змагацца». Аўтары праграмы «ПраСвет» зрабілі адмысловы рэпартаж з Турцыі для гледачоў «Белсату».

Курды – гэта адзін з найбольшых народаў у свеце, які не мае ўласнай дзяржавы. Але землі на якіх яны жывуць падзеленыя паміж чатырма дзяржавамі – Іранам, Іракам, Сірыяй і Турцыяй. І калі ў трох з іх курды маюць свае аўтаноміі, то ў Турцыі гэты народ наагул не прызнаюць асобным. Курды з гэтым не згодныя і дзесяцігоддзямі змагаюцца за самастойнасць. Апошнімі тыднямі канфлікт разгарэўся з новай сілай.

Журналісты Сяргей Марчык і Конрад Загорскі зрабілі рэпартаж з турэцкага Курдыстану, дзе танкамі ды верталётамі Анкара душыць паўстанне.

Заснавальнік Цэнтру курдскай культуры ў горадзе Мазыдагы ў турэцкім Курдыстане, былы палітычны вязень Рамазан Гюнэш распавёў «Белсату»:

«Турэцкі ўрад сцвярджае, што курдскай нацыі не існуе. Цягам двух апошніх гадоў прэзідэнт Эрдаган сцвярджае, што хоча адзінай нацыі, адной мовы, адной рэлігіі, аднаго сцягу ды адной культуры. Урад імкнецца стварыць грамадства, якое не цікавіцца палітыкаю і мастацтвам. Менавіта таму мы стварылі Цэнтр курдскай культуры ў нашым горадзе Мазыдагы. Мы хочам, каб маладыя людзі прыходзілі сюды, замест таго, каб марнаваць свой час. Мы хочам, каб яны маглі праявіць сябе праз мастацтва і каб баранілі сваю культуру. Гэта частка нашага супраціву палітыцы ўраду».

Паводле Рамазана Гюнэша, курды, як ружы – калі хтосьці спрабуе іх зрэзаць, яны колюць шыпамі.

Ці туркі складаюць большасць у Турцыі? Як курды дапамаглі Эрдагану прыйсці да ўлады і як ён іх падмануў? Чаму 40-мільённы курдскі народ не мае ўласнай дзяржавы? Пра гэта гутарка з Вітальдам Рэпэтовічам, экспертам у справах Блізкага Усходу.

Усю гутарку з адмыслоўцам можна паглядзець у апошнім выданні праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40.

https://youtu.be/l8Fqv9iUJzA?t=24m2s

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары