Курды ўзялі на сябе адказнасць за выбух у Анкары


У заяве ўзброенай групоўкі «Ястрабы вызвалення Курдыстану» гаворыцца, што тэракт здзейснены ў адказ на палітыку прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Выканаўцам тэракту ў заяве названы 26-гадовы грамадзянін Турцыі, ураджэнец гораду Ван. Групоўка «Ястрабы вызвалення Курдыстану» раней супрацоўнічала з Рабочай партыяй Курдыстану (РПК), але ў 2015 годзе абвясціла пра разрыў кантактаў з РПК.

У выніку магутнага выбуху ў Анкары загінулі 28 чалавек. Начынены выбухоўкай аўтамабіль выбухнуў, калі міма праязджалі аўтобусы з вайскоўцамі, заяўляе канцылярыя губернатара Анкары. Выбух адбыўся непадалёк ад будынкаў турэцкага парламенту і генштабу.

Апошнімі днямі Турцыя вядзе агонь як па сірыйскіх, так і па турэцкіх курдах. Фактычна, у Турцыі распачалася грамадзянская вайна, а хатні канфлікт у Сірыі паступова становіцца міжнародным. Больш падрабязна – у рэпартажы «Белсату».[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/YvRaJyrj8Bk”][vc_column_text]Глядзіце таксама >>> «Курды, як ружы – калі іх cпрабуюць зрэзаць, яны колюць шыпамі»

ЮВ, ДД, belsat.eu

Стужка навінаў