Купалле на хутары Вайцюшкевіча. Фотаздымкі


Жанчыны вучаць маладых дзяўчын плясці купальскія вянкі перад пачаткам традыцыйнага купальскага шэсця да ракі Нёман каля хутара «Вайцюшкі».

Зміцер Вайцюшкевіч  усіх ахвотных адзначыць Купалле ізноў запрасіў да сябе.

На хутары Вайцюшкі, што на Наваградчыне, ужо традыцыйна сабраліся аматары аўтэнтычнага святкавання Купалля. Адзначыць адно з самых беларускіх святаў на беразе Нёмну запрасіўда сябе музыка Зміцер Вайцюшкевіч.

Дудары акампаніруюць падчас майстар-класу па традыцыйных купальскіх спевах на Купальскім свяце на хутары Змітра Вайцюшкевіча
Удзельнікі традыцыйнага святкавання Купалля падчас купальскага шэсця да вогнішча на беразе Нёмну
Уздельніца традыцыйнага Купальскага свята, што ладзіцца штогод на хутары «Вайцюшкі» збірае зёлкі для пляцення купальскіх вянкоў на маляўнічым шляху ад Нёмну да хутара

Атмасферу абраду Купалля ствараў Алесь Лось, вядомы беларускі майстар гульні на традыцыйнай беларускай дудзе.

Алесь Лось акампаніруе купальскім спевам вакол вогнішча падчас святкавання Купалля каля Нёмну

Купалле у Вайцюшкевіча – гэта народныя спевы, шэсце з паходнямі па беразе Нёмну, пляценне і пусканне вянкоў па вадзе, гульбішча, карагоды вакол вогнішча і скокі праз яго, танцы да раніцы, сустрэча сонца і пошукі папараць-кветкі.

Ачышчальнае купальскае вогнішча разгараецца на маляўнічым беразе ракі Нёман
Апантаная магіяй Купальскага свята дачка беларускага спявака і музыкі Змітра Вайцюшкевіча Стэфанія
Удзельнікі святкавання Купалля водзяць карагод вакол вогнішча 
Вядомы беларускі спявак і музыка Зьміцер Вайцюшкевіч разам са сваёй сям’ёй і гасцямі хутара водзіць купальскі карагод каля вогнішча
Дудары разам са купальскімі спевамі падыгрываюць разгаранню купальскага агню, каб той спаліў шост, на якім трымаецца купальскае кола, і тое павалілася. Дзяўчына ці жанчына, у чый бок зваліцца кола, і будзе традыцыйна абраная Купалінкаю
Тры дудары граюць на беларускіх дудах – традыцыйных купальскіх інструментах падчас святкавання Купалы на Нёмне. У Беларусі некалі нават існаваў звычай – музыка на Купалле спальваў у вогнішчы сваю старую дуду і потым рабіў новую.
Удзельнікі святкавання Купалля водзяць карагоды вакол вогнішча на беразе Нёмну
Купальскае кола ляжыць на зямлі пасля паздення з вонішча падчас святкавання Купалля на беразе Нёмну
Уздельніца Купалля перадае свой вянок з загаданым жаданнем Змітру Вайцюшкевічу
Беларускі музыка Зьміцер Вайцюшкевіч пускае купальскія вянкі па вадзе Нёмну
Купальскія вянкі з жаданнямі адплываюць па Нёмне падчас святкавання Купалля ў «Вайцюшках» з 6-га на 7-ае ліпеня
Беларускі спявак і музыка Зьміцер Вайцюшкевіч скача праз вагонь разам са сваёй дачкою і жонкаю
Рэшткі купальскага вогнішча на фоне маляўнічага начнога краявіда на рацэ Нёман непадалёк ад хутара «Вайцюшкі»
Госця хутара падчас традыцыйных танцаў на Купалле
Беларускі спявак і музыка Зьміцер Вайцюшкевіч выконвае сольны танец падчас святкавання Купалля на сваім хутары
Рамантычныя купальскія танцы на хутары «Вайцюшкі»
Закаханая моладзь у рамантычным танцы

Купалле ў Вайцюшках адрозніваецца ад папулярнага гарадскога святкавання, янр максімальна набліжанае да Купалля продкаў.

Фота – Вячаслаў Радзіміч

Стужка навінаў