Купалле, «лінія Сталіна» і зіхоткі гадзіннік Лукашэнкі. Падзеі Беларусі ў найлепшых здымках


Belsat.eu падрыхтаваў агляд здымкаў з нядаўніх падзеяў, якія аднак сталіся ўжо гісторыяй.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Беларускія жанчыны і дзяўчаты зрабілі сабе сэлфі падчас святкавання Купалля ў Ракаве.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

У Беларусі адбыўся бунт кітайскіх рабочых. Незадаволеныя працаўнікі з Добрушу калонаю дайшлі да Гомля. Запазычанасць за тры месяцы ім выплацілі.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

На «Лініі Сталіна» 3-га ліпеня, калі ў Беларусі святкавалі афіцыйны Дзень незалежнасці, прайшла інсцэнізацыя бітвы Другой сусветнай вайны. У Горадні ж арганізавалі шэсце з бутафорскімі немаўлятамі.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да манументу Перамогі падчас святкавання Дня незалежнасці ў Менску. У беларускай сталіцы гэтае свята адзначылі з півам, яблыневымі стужкамі і формай НКВД. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

У вёсцы Сцяг Працы на Гомельшчыне ўсталявалі помнік Міхаілу Жызнеўскаму.

[vc_single_image image=”16″ img_size=”large”]

Купалле ў вёсцы Азярцо каля Менску. Паводле паганскіх вераванняў, купальскае вогнішча ачышчае душу ды робіць людзей больш здаровымі. У Верцялішках каля Горадні Купалле адзначылі ў бліскучых вышыванках з пазалотай.

[vc_single_image image=”19″ img_size=”large”]

Працаўнік рыхтуе авечку да стрыжкі на ферме ў вёсцы Конюх, на паўднёвы ўсход ад Менску.Ферма вырабляе ў год 5-6 тон воўны, з якой робяць коўдры для мясцовага рынку.

[vc_single_image image=”22″ img_size=”large”]

У Будслаў да цудоўнага абраза Маці Божай прыйшлі сёлета тысячы пілігрымаў. Праўда, міліцыі не спадабаліся майкі з нацыянальнай беларускай сімволікай.

[vc_single_image image=”25″ img_size=”large”]

У Вілейцы на берагах Віліі прайшоў рыцарскі фэст.

Віктар Шукеловіч, belsat.eu

Стужка навінаў