«Куля для прэзідэнта»: апазіцыйныя кандыдаты перадалі ліст Лукашэнку праз людзей у цывільным

video

Арыгінальную акцыю правялі апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Уладзімір Падгол і Алесь Талстыка на сталічным праспекце Незалежнасці каля ўніверсама «Цэнтральны».

Увесці наркакантроль і кантроль за перасоўваннем зброі на мяжы нашае краіны з Расеяй. Данесці да кіраўніцтва Беларусі гэтую прапанову – такая мэта сённяшняй акцыі апазіцыйных кандыдатаў. Адпаведны ліст мае даставіць Лукашэнку сімвалічная куля.

УЛАДЗІМІР ПАДГОЛ, КАНДЫДАТ У ДЭПУТАТЫ ПАРЛАМЕНТУ:
«Цытата Лукашэнкі: у Беларусь больш за ўсё паступае наркотыкаў з Расеі. Больш, чым з усіх астатніх краін разам узятых. Дык там жа ахоўваецца мяжа. А тут празрыстая. Наркадылеры проста фурамі цягнуць гэтую наркату. Нашыя лісты, колькі мы не пісалі да Лукашэнкі, яны ўскосна сыходзяць».

Завяршылася акцыя каля рэзідэнцыі прэзідэнта. Трапіць туды ўдзельнікі акцыі, каб уласна перадаць кіраўніку краіны пасланне, не здолелі. Але перадалі ліст з людзьмі ў цывільным, якія традыцыйна суправаджаюць любыя акцыі апазіцыі.

НН, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары