Культ асобы, уласная прыхільнасць ці …сцёб?


Сумнеўныя праявы расейскага патрыятызму з’явіліся на палічках гомельскага ўнівермагу.

Насіць Пуціна на кашульцы – вядомы трэнд у Расеі. Аднак сумнеўныя праявы расейскага патрыятызму з’явіліся на палічках Гомельскага ўнівермага. Зрэшты, чакаць на чэргі па «прэзідэнта Расеі» пакуль падставаў няма.

«Нас ужо палажылі пад Расею, у нас выбару няма ніякага», – лічыць мясцовы жыхар.

Аднак справа не ў тым, што разам з выявай Пуціна на вуліцах сінявокай з’явяцца Ветлівыя людзі. Сам факт наяўнасці ў продажы прадукту расейскае прапаганды мякка кажучы здзіўляе. Расейскіх дызайнераў на стварэнне калекцыі натхнілі падзеі, звязаныя з акупацыяй Крыму, Алімпіяда ў Сочы ды іншае. Гэта «расейскі свет», які лезе ў Беларусь. А між тым…

ПАВАЛ БЕЛАВУС, КІРАЎНІК АРТ-СЯДЗІБЫ:

«У нас ёсць свае сімвалы і героі – людзі актыўна адклікаюцца і набываюць усе што звязана з арнаментам з пагоняй. Калі едуць у Турцыю апранаюць, каб бачылі што я беларус, апранаць Пуціна?»

Таму можна спадзявацца, што да масавай адметнасці не дойдзе, як, напрыклад, мода на георгіеўскую стужку. Тым больш, супрацьстаяць можна ствараючы альтэрнатыву. Беларускасць у Беларусі ўжо сталася трэндам. З’явіліся прыхільнікі арнаментаў у інтэр’ерах, на аксесуарах ці вопратцы, аматары курсаў беларускае мовы ды… вытворцы тавару з нацадметансцю!

ПАВАЛ БЕЛАВУС, КІРАЎНІК АРТ-СЯДЗІБЫ:

«Вытворчасць і дзяржаўныя таксама падтрымліваюць трэнд і мы мусім паказаць што нам не трэба маек з Пуціным».

Бо ганарыцца сваёй краінай натуральна, а выказаць любоў да СВАЁЙ Айчыны – не так складана!

Вольга Саўле, belsat.eu

Стужка навінаў