Кульбіты надвор'я чакаюцца ў Беларусі - да нас ідзе чарговы цыклон


«Даніэла» сышла, але на яе месца прыйдзе новая стыхія з поўдня. Праз пару дзён зноў пахаладае, будуць снегапады і вецер.

Паводле начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамету Дзмітрыя Рабава, у бліжэйшыя два дні чакаецца «ціхае, спакойнае, але больш халоднае надвор’е».

Сёння ўначы будзе снегапад, удзень месцамі невялікі кароткачасовы снег. У асобных раёнах будзе слабая завіруха, па паўднёвым усходзе месцамі захаваецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4-11, удзень будзе 3-9 градусаў марозу.

У пятніцу ўначы падобная тэмпература – мінус 9-16 градусаў, удзень мінус 6-13.

У суботу надвор’е вызначыць паўднёвы цыклон, які прыйдзе з Украіны і будзе ссоўвацца праз паўднёва-ўсходнія раёны краіны далей на Расею.

Надвор’е пагоршыцца: на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег і мокры снег. Месцамі будзе завіруха, па паўднёва-ўсходняй палове моцны снег, мокры снег, галалёд.

Удзень у асобных раёнах узмацніцца вецер парывамі да 15-18 метраў за секунду. Тэмпература ўначы мінус 8-15 градусаў, па паўночным захадзе пры праясненнях мінус 16-18 градусаў, па поўдні мінус 2-7, удзень ад нуля па паўднёвым усходзе да мінус 13 па паўночным захадзе.

Глядзіце таксама: Як беларусы перажываюць «Даніэлу»

Як перажыць маразы

ГУУС Менск: «На дорогах города АдЪ»

Па Віцебску ў завею ездзяць на запрэжаных санях

Як выглядае Менск пры -20 °C

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў