«Куды сыходзяць людзі?». Лукашэнка не разумее, чаму колькасць занятых у эканоміцы скарачаецца


Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе, што ў Беларусі новыя працоўныя месцы ствараюцца толькі на паперы. «На справе суцэльнае ашуканства», – кажа ён.

«Яшчэ ў мінулым годзе мы дамаўляліся, што на кожнае скарочанае працоўнае месца павінна быць створана новае высокапрадукцыйнае. Але ў нас па-ранейшаму прадпрыемствы працягваюць больш звальняць, чым прымаць на працу. Прынамсі, па той інфармацыі, якой я валодаю. У чым справа?» – пацікавіўся ён у міністраў.

Яшчэ больш незразумелая сітуацыя з прадпрыемствамі, якія зачыняюцца.

«Куды сыходзяць людзі? На паперы новыя працоўныя месцы быццам бы і ствараюцца, а на справе суцэльнае ашуканства. Калі гэта не так, хацелася б пачуць адказ на гэтае пытанне. Як мяне інфармуюць, колькасць занятых у эканоміцы скарачаецца», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Нагадаем, у сакавіку Аляксандр Лукашэнка загадаў працаўладкаваць усіх беларусаў да 1 траўня.

 

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары