Кудравы пелікан - у Беларусі адзначаны новы від рэдкіх птушак


Асобінаў гэтага віду пеліканаў не бачылі ў нашай краіне амаль 150 гадоў.

Навіной падзялілася «Ахова птушак Бацькаўшчыны», якая і раскапала здымак з птушкай у сацыяльных сетках.

Фото Александра Розина
Фота Аляксандра Розіна
Фото Александра Розина
Фота Аляксандра Розіна
Фото Александра Розина
Фота Аляксандра Розіна

Рыбалоў Аляксандр Розін пабачыў незвычайную асобіну падчас спаборніцтваў па лоўлі на мармышку, зрабіў фатаграфіі і выклаў іх у інтэрнэт. Арнітолагі распазналі ў птушыне рэдкага кудравага пелікана і на наступны дзень рушылі на ягоныя пошукі.

Дарослая асобіна знайшлася – пелікан плаваў на вызваленым ад лёду участку ракі Друць ніжэй Чыгірынскага вадасховішча ў Магілёўскай вобласці.

Паводле арнітолага Аляксандра Вінчэўскага перажываць за кучаравага прыгажуна не трэба – гэты від пеліканаў марозаўстойлівы.

Кучаравы пелікан – самы буйны прадстаўнік свайго віду і адна з самых вялікіх лятучых птушак на зямлі. Размах яго крылаў можа дасягаць 3,5 м. Птушка занесена ў Міжнародны чырвоны спіс, яе колькасць ацэньваецца ўсяго ў 4000-5000 пар.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў