Кучма дамовіўся з тэрарыстамі: сёння а 18 гадзіне будзе спынены агонь на Данбасе


Пратакол аб перамір‘і паміж Украінай, «ЛНР», «ДНР» падпісалі ў Менску.

Пра падпісанне пратаколу паведамляецца на афіцыйным Twitter’ы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі

У склад кантактнай групы, якая падпісала пратакол аб перамір’і, ўвайшоў другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, спецпрадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, лідары баевікоў «ДНР» і «ЛНР» Аляксандр Захарчанка, Андрэй Пургін і Ігар Платніцкі.


ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары