Кубак Еўропы па новым для Беларусі відзе спорту прайшоў у Берасці


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbWw1SzRGM2pGZFElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У айсшток або баварскі кёрлінг у Еўропе гуляюць ужо больш за сто гадоў. У Беларусі гэты від спорту толькі робіць першыя крокі.

Дзякуючы энтузіястам гэты від спорту набывае папулярнасць, а неўзабаве можа трапіць у праграму Алімпійскіх гульняў.[/vc_column_text][vc_column_text]Нашая краіна прыняла першыя ў сваёй гісторыі буйныя міжнародныя спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту – Кубак Еўропы, якія прайшоў у Берасцейскім лядовым палацы.

21-22 лістапада спаборнічалі жанчыны. Турнір сабраў 16 каманд з сямі краін. Перамогу святкавалі каманда Аўстрыі, срэбныя медалі заваявалі прадстаўніцы Італіі, бронзавыя – Нямеччыны. Лепшая беларуская каманда «Рэальнае Берасце» заняла 10 месца.

28-29 лістапада змагаліся мужчыны. У Кубку Еўропы прынялі ўдзел па чатыры каманды з Аўстрыі ды Нямеччыны, па тры з Італіі ды Польшчы, пяць з Беларусі, дзве з Расеі, па адной са Швейцарыі і Літвы.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Першае, другое і чацвёртае месца занялі прадстаўнікі Нямеччыны, трэцяе месца ў клубу з Аўстрыі. Лепшая беларуская каманда «Берасце Юніёры-1» заняла дзявятае месца. Адмыслоўцы адзначаюць, што гэткі вынік для беларускай каманды цалкам годны, яна аказалася нават вышэй, чымся заснавальнікі гэтага віду спорту – аўстрыйцы, а поспеху нямецкіх спартоўцаў здзіўляцца не варта: у Нямеччыне ў айсшток гуляе 3,5 тыс. каманд.

Пра тое, як развіваецца айсшток у Беларусі Belsat.eu распавёў адзін з гульцоў берасцейскай каманды Мікалай Калядзіч: «У Беларусі айсшток з’явіўся некалькі гадоў таму. Перадусім у нас гуляюць у яго на летніх пляцоўках, хоць частка спаборніцтваў праводзіцца на лёдзе. Сутнасць гульні ў тым, каб перасунуць шток, які ёсць у кожнага гульца, як мага бліжэй да шайбы, якая знаходзіцца ў полі суперніка».

У Беларусі айсшток найбольш развіты ў Берасці і Горадні. Каманды з Менску не ўдзельнічаюць у спаборніцтвах і не прыязджаюць на буйныя міжнародныя турніры.

Новы камплект для гульні ў айсшток каштуе каля € 1 тыс., у гэты камплект уваходзіць 4 штокі, 8 ручак і 16 накладак. Але тыя, хто займаецца гэтым відам спорту ў Берасці, нічога не плацяць – інвентаром іх забяспечвае міжнародная федэрацыя айсштоку.

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота), belsat.eu

Стужка навінаў