Кубак Беларусі па біятлоне адмянілі, бо няма снегу


Сапраўдная зіма пачнецца ў Беларусі толькі 1 студзеня.

Запланаваны сёлета з 27 па 30 снежня Кубак Беларусі па біятлоне ў Раўбічах адмянілі праз адсутнасць снегу і анамальна цёплае надворʼе. Паводле той жа прычыны адменены чацвёрты этап Кубку свету ў нямецкім Аберхофе.

Сапраўдная зіма ў Беларусь прыйдзе толькі на Новы год: у ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў Беларусі, паводле метэаролагаў, чакаецца снег і да 9 градусаў марозу.

Нагадаем, што на трэцім Кубку свету па біятлоне, які прайшоў нядаўна ў славенскай Паклюцы, масава атруцілася беларуская зборная.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў