Ксёндз у Польшчы паставіў плот вакол 500-гадовай ліпы, бо... яе абгрызалі пілігрымы


Ліпу, якая расце каля касцёла ў вёсцы вёсцы Целентнікі (Польшча), што ляжыць на шляху пілігрымаў у Чэнстахову, вернікі абгрызаюць ужо як мінімум сто гадоў.

«З гэтай ліпай звязаная легенда, паводле якой, дрэва можа вылечыць ад зубнога болю», – напісаў напрыканцы 30-х гг. XX ст. у парафійнай хроніцы мясцовы святар.

Усяму віной намаляваны на касцёле вобраз св. Апалоніі, якая лічыцца апякункай стаматолагаў. Людзі скіроўваюць да яе свае малітвы, з надзеяй, што ім перастануць балець зубы. У III ст. праціўнікі хрысціянства  выбілі св. Апалоніі ўсе зубы, зламалі сківіцу, а пасля спалілі на вогнішчы.

Апроч легендарнай стаматалагічнай моцы, дрэва ёсць самым тоўстым у Польшчы. Яго дыяметр 11 метраў і 5 сантыметраў. Гэтая ліпа ўжо даўно лічыцца помнікам прыроды, і мясцовыя святары робяць усё, каб яго захаваць, у тым ліку і ад пілігрымаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле wiadomosci.gazeta.pl

Стужка навінаў