Крызісны дэбют «Дэльта Банку». Хто дапаможа кліентам


Хто дапаможа і ці паратуе кліентаў «Дэльта Банку»? Адбыўся першы ў гэтым тысячагоддзі банкаўскі крах. Улады адабралі ліцэнзію на дзейнасць. Афіцыйна – няздольнасць выконваць свае ліцэнзійныя абавязкі. Неафіцыйна – паніка ўкладчыкаў стала прычынай адтоку дэпазітаў, які перавышаў сродкі банку. Ці гэта малы пачатак вялікага абвалу банкаўскае піраміды?

Калі ласка, чакайце на лініі, нумар вашай чаргі – 28. Гэтак адказвала раніцай інфалініяДэльта Банку“, у якога сённяшнім днём Нацбанк адабраў ліцэнзію на ўсю банкаўскую дзейнасць.

Паводле закону, грошы ўкладчыкам павінны вярнуць цягам месяца – у той валюце, у якой яны рабілі ўклад. Адказнае за гэта – адмысловае агенцтва па ўкладах. Аналітыкі адзначаюць, што дагэтуль гэтае агенцтва ні разу сваёй функцыі не выконвала. Ці хопіць у яго грошай на гэты дэбют?

Глядзі таксама
Каментары