Крызіс малога бізнесу: Ці зладзяць прадпрымальнікі масавыя страйкі?

video

Шматтысячныя страйкі па ўсей краіне? Лідары прадпрымальніцкага руху папярэджваюць, што крызіс малога бізнесу можа выйсці з пад кантролю ўладаў. Стыхійныя сходы ІП пачаліся ўжо ў Гомлі і Магілёве. Пратэсты могуць адбыцца і ў Віцебску. Але ці акцыі стануць масавымі і абʼяднаюць большасць прадпрымальнікаў?

Сёння раніцою ў гандлёвы цэнтр «Сакрэт» прыйшлі больш за сотню дробных гандляроў з розных рынкаў Гомля. Яны і іхныя семʼі вось ужо некалькі дзён застаюцца без сродкаў да жыцця.

А гэтак выглядаў страйк на адным з буйных магілёўскіх рынкаў Віленскі. Каля двух дзясяткаў індывідуальных прадпрымальнікаў пачалі стыхійнф збор. Пытанне гучала тое ж, што і апошнімі месяцамі, днямі.

ПРАДПРЫМАЛЬНІК, МАГІЛЁЎ:

«Што мы кепскага робім? Мы плацім падаткі, працуем. Мы нікога не аб чым не просім».

Прыблізна дзевяноста адсоткаў беларускіх рынкаў з першага студзеня агарнула пустэча. Дробныя бізнесоўцы не наважыліся пачаць працу. Віною ўсяму – прэзідэнцкі ўказ № 222, які між іншага патрабуе ад ІП наяўнасці дакументаў сертыфікацыі на тавары лёгкай прамысловасці з тэрыторыі Мытнага саюзу. У іншым выпадку.

ПРАДПРЫМАЛЬНІК, МАГІЛЁЎ:

«Калі няма дакументаў, адбываецца канфіскацыя тавараў плюс велізарныя штрафы. Нельга такім чынам абыходзіцца з намі».

Як неаднойчы казалі ІП, атрымаць такія дакументы ў Расеі, адкуль найчасцей вязуць тавар немагчыма. Таму сёння магілёўскія і гомельскія дробныя бізнесоўцы чарговы раз заклікалі кіраўніка краіна і ўрад адмяніць указ №222. У якасці альтэрнатывы прадпрымальнікі прапануюць.

ПРАДПРЫМАЛЬНІК, МАГІЛЁЎ:

«Каб мы маглі нармальна працаваць паводле ранейшых нормаў: плаціць падатак, ПДВ як і плацілі – на такое мы згодныя».

Але ці здолеюць прадпрымальнікі абʼяднацца і дабіцца свайго. Паводле некаторых лідараў прадпрымальніцкага руху, стыхійныя страйкі могуць стаць толькі пачаткам. Аднак пакуль у шэрагах большасці ІП адсутная каардынацыя дзейнасці і далейшых планаў. Зрэшты, як адзначаюць крытычныя галасы, сённяшняя сітуацыя гэта наступства ўчорашніх памылак.

АНДРЭЙ КЛІМАЎ, БЫЛЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІК:

«Кожны сам за сябе. Некаторыя ездзілі ў Турцыю, у Егіпет, каб толькі не займацца палітыкай. Як казалі: навошта, мы займаемся бізнесам а не палітыкай! Ну вось вам палітыка».

Значная ж частка гандляроў спадзяецца на чарговы цуд. Як кажуць некаторыя ІП мяшацца ў палітыку яны не збіраюцца. На пытанне, што будзе далей пасля сённяшняга страйку можна пачуць наступны адказ.

ПРАДПРЫМАЛЬНІК, МАГІЛЁЎ:

«Пойдзем да дому, будзем чакаць вынікаў».

Ужо сёння вядома, што 11 студзеня ў Менску пройдзе антыкрызісны форум прадпрымальнікаў. Чакаецца, што сход, якія арганізоўвае абʼяднанне «Перспектыва», будзе адным з крокаў да выйсця з крызісу, які можа знішчыць малы бізнес ды прынесці немалыя страты самой дзяржаве.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары