«Крывавы сеанс»: святар паказаў студэнтам экзекуцыю 21 егіпецкага хрысціяніна


Святар аднаго з ліцэяў Шчэціна пастанавіў паказаць сваім студэнтам відэа пакарання смерцю 21 егіпецкага хрысціяніна. Як адзначае «Gazeta Wyborcza», маладзёны ўбачылі нецэнзураваную версію, якой нават не паказвалі ў навінах.

Тэмай лекцыі па рэлігіі стала пакутніцтва.

Фільм запісалі ў лютым тэрарысты «Ісламскае дзяржавы». Мужчыны ў масках трымалі зняволеных у характарыстычных памаранчавых сукенках, а пасля забілі ахвяраў на пляжы.

«Хто не хоча глядзець, можа выйсці»

Бацькі вучняў абураныя паводзінамі святара. Адзін з вучняў распавёў карэспандэнту TVN24, што настаўнік не вінаваты, бо адразу папярэдзіў, што фільм будзе брутальны.

Святара выклікалі на дысцыплінарную размову.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў