Крыштыяну Раналду стаў футбалістам турынскага «Ювентуса»


Іспанскі клуб «Рэал Мадрыд» пацвердзіў трансфер 33-гадовага форварду Крыштыяну Раналду ў італьянскі «Ювентус».

Сума трансферу не агалошваецца, але раней СМІ ацэньвалі яго ў 100-105 млн. еўра.

У «Рэал» Раналду перайшоў з ангельскага «Манчэстар Юнайтэд» у 2009 годзе. Тады сума ўгоды склала 93 млн. еўра. У іспанскай клубе Раналду выйграў 13 трафеяў, у тым ліку 4 Лігі чэмпіёнаў і 2 Чэмпіянату Іспаніі.

«Я лічу, што настаў час адкрыць новы этап у маім жыцці. Менавіта таму я папрасіў клуб адпусціць мяне. Прашу ўсіх заўзятараў зразумець мяне», – адзначыў футбаліст у сваім звароце да заўзятараў «Рэалу».

У агульнай складанасці Роналду правёў за «Рэал» 438 матчаў і забіў 451 гол. Больш за яго за клуб не забіваў ніхто. Таксама Раналду з’яўляецца лепшым бамбардзірам зборнай Партугаліі.

Крыштыяну Раналду – адзін з лепшых футбалістаў усіх часоў. Трохразовы ўладальнік «Залатога мяча» па версіі France Football, двухразовы ўладальнік «Залатога мяча ФІФА», чатырохразовы ўладальнік «Залатой буцы». Тройчы прызнаваўся лепшым футбалістам свету па версіі ФІФА.

ІІ, belsat.eu, паводле sports.ru

Стужка навінаў