Крыштыяну Раналду атрымаў два гады турмы


Сёння стала вядома, якое рашэнне прыняў суд па справе аб нясплаце падаткаў капітанам зборнай Партугаліі.

Як паведамляе выданне El Mundo, калі Раналду жыў ў Іспаніі, ёе схаваў ад падатковых службаў каля 150 мільёнаў еўра. Праз гэта іспанская казна недалічылася амаль 15 мільёнаў еўра.

Праз тое, што Раналду пайшоў на здзелку са следчымі, суд прысудзіў яму два гады турмы, але ўмоўна. Таксама футбаліст павінен сплаціць штраф амаль 19 мільёнаў еўра. Калі цягам двух гадоў Раналду парушыць закон, то ўмоўны тэрмін можа пераўтварыцца ў рэальны.

Сёння а 21:00 па беларускім часе ў межах ЧС па футболе распачнецца матч Іспаніі супраць Партугаліі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў