Крыптавалютам у Беларусі быць – улады легалізуюць біткойн


Праект дэкрэту «Аб развіцці лічбавай эканомікі» узгоднены без заўвагаў усімі ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ды ўжо трапіў на разгляд да кіраўніка краіны.

Новаўвядзенне дазволіць легалізаваць у Беларусі крыптавалюты, у тым ліку біткойн, ды створыць, паводле чальцоў ураду, максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця тэхналогіі блокчэйн. Чыноўнікі спадзяюцца, што IT-галіна стане адным з драйвераў эканамічнага росту ў наступным годзе.

Адметна, што яшчэ тыдзень таму айчынны Мінфін раскрытыкаваў крыптавалюты, аднак хутка прыбраў крытыку з афіцыйнага сайту.

На сёння самай папулярнай крыптавалютай у свеце ёсць біткойн. Сёння за 1 біткойн прапаноўваюць амаль 12 тысяч долараў, з пачатку гэтага года курс гэтай крыптавалюты падскочыў ажно ў дзесяць разоў. Біткойн не мае купюраў і манетаў ды не кантралюецца банкамі – сістэма дазваляе ананімна абменьвацца ўмоўнымі віртуальнымі грашыма альбо абменьваць іх на тавары ды паслугі ці на рэальныя грошы.

ДР, belsat.eu

 

Стужка навінаў