Крыніца: Парашэнка можа сустрэцца з Лукашэнкам на матчы «Украіна – Беларусь» у Львове


Паводле неафіцыйнай інфармацыі чыноўніка абласной адміністрацыі ў Львове, цяпер ідзе ўзгадненне беларускага і ўкраінскага бакоў адносна магчымага візіту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну.

У Львове чакаюць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнка 5 верасня на футбольным матчы паміж зборнымі камандамі Украіны і Беларусі ў рамках адборачнага этапу турніру УЕФА «Еўра 2016».

Пра гэта парталу unian.ua паведаміла крыніца ў Львоўскай абласной адміністрацыі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі чыноўніка абласной адміністрацыі, цяпер ідзе ўзгадненне абодвух бакоў адносна магчымага візіту.

У сваю чаргу прэс-сакратар грамадскай рады пры галоўным упраўленні МУС Украіны ў Львоўскай вобласці Алег Піліпенка паведаміў журналістам, што матч паміж зборнымі Украіны і Беларусі наведаюць прэзідэнты абедзвюх краінаў.

«Цяпер гэтая інфармацыя неафіцыйная», – адзначыў Піліпенка.

У жніўні мэр Львова Андрэй Садовы падчас знаходжання ў Кіеве з рабочай паездкай да прэзідэнта Парашэнкі выступіў з ініцыятывай запрасіць прэзідэнта Беларусі Лукашэнка ў Львоў на футбольны матч «Украіна – Беларусь».

З 1-га да 3-га верасня Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з візітам у Кітаі.

МЯ, паводле unian.ua

Стужка навінаў