«Крымнашу» – год, Лукашэнка і кардынал, Пуцін «у кансерве»


Мы выбралі найважнейшыя падзеі з ілюстрацыямі. Глядзіце, якім быў гэты тыдзень.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Заўр Дадаеў – галоўны падазраваны па справе забойства Барыса Нямцова. Адразу прызнаўся ў злачынстве, потым – заявіў, што агаварыў сябе. Праваабаронцы сцвярджаюць, што падчас допыту Дадаева збівалі ды катавалі токам. Ілля Панамароў, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ў эксклюзіўным інтэрвю «Белсату» заявіў, што забойства палітыка – вынік кланавай барацьбы ў Крамлі.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

«Пуцін у кансерве». Тэлеканал «Россия-24» 13 сакавіка распавёў пра сустрэчу Уладзіміра Пуціна з кіраўніком Кыргызстану. Пры гэтым самі перамовы запланаваны на панядзелак, 16 сакавіка. Уладзімір Пуцін з 6 сакавіка не з’яўляецца на публіцы. На слэнге расейскіх тэлежурналістаў «кансерваю» называюць сюжэты пра вышэйшых службовых асобаў, зробленыя заранёў, нават за некалькі тыдняў да «падзеі».

[vc_single_image image=”8″ img_size=”large”]

Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка П’етра Паралін прыбыў у Беларусь і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта другі такі візіт прадстаўніка Ватыкану ў гісторыі сучаснай Беларусі пасля 2008 года, калі краіну наведаў дзяржсакратар Святога Пасаду кардынал Тарчызьё Бэртонэ. Ватыкан гатовы прыняць з візітам Аляксандра Лукашэнку.

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

Расейскі вайсковец нясе ракету паветра-зямля побач з рэактыўнымі знішчальнікамі. На гэтым тыдні стала вядома, што Расея перастала выконваць Дамову пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Еўропе хоць не выйшла з яе.

[vc_single_image image=”14″ img_size=”large”]

Дзяўчынка з намаляваным на твары расейскім сцяжком падчас тэатралізаванага прадстаўлення «Для цябе, Расея», што прысвечана першай гадавіне анексіі Крыму. У Маскве хваляцца, што пераўтварылі Крым «у непрыступную крэпасць». Тым часам журналістка ўкраінскага выдання «Новы час» Вольга Духніч сцвярджае, што Расея магла змясціць у Крыме ядравую зброю.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў