Крымінальную справу супраць Алеся Міхалевіча прыпынілі


З кандыдата на прэзідэнцтва ў 2010 годзе знялі падпіску аб нявыездзе, але пакінулі ў статусе абвінавачанага.

Пра гэта Алесь Міхалевіч напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мне прыпынілі крымінальную справу. Не зачынілі, а прыпынілі. Аўтаматычна адмененая падпіска аб нявыездзе, але застаюся ў статусе абвінавачанага. Следчыя дзеянні больш не вядуцца, але справу могуць аднавіць у любы момант», – напісаў палітык.

Супраць яго была распачатая крымінальная справа ў сувязі з «масавымі беспарадкамі» у паслявыбарчы вечар 19 снежня 2010 года.

Алег Міхалевіч на тых выбарах быў кандыдатам на прэзідэнцтва. У ноч пасля выбараў быў затрыманы. 19 лютага 2011 года Алеся Міхалевіча выпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28 лютага на прэс-канферэнцыі ён распавёў пра катаванні ў СІЗА.

У сакавіку таго ж года палітык таемна пакінуў Беларусь, праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

На радзіму вярнуўся 8 верасня 2015 года.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў