Крым застаўся без святла


КПП у Крыме. Фота rus.delfi.ee

Кіраўнік падкантрольнага Крамлю Міністэрства паліва і энергетыкі Крыму Вадзім Белік заявіў, што паўвостраў застаўся «цалкам без святла». Паводле яго слоў, прычынай стала аварыя ў Краснадарскім краі Расеі.

«Адбылося поўнае адключэнне электраэнергіі ў Крыме», – сказаў Белік.

Ён дадаў, што цяпер энергетыкі спрабуюць аднавіць чатыры лініі энергазабеспячэння на Крым. Дакладныя тэрміны аднаўлення падачы электрычнасці Белік не назваў.

Міністэрства энергетыкі Расеі заявіла, што прычынай аварыі стала анамальна высокая тэмпературы паветра ў Краснадарскім краю.

Са снежня 2015 года ў Крым не паступае электраэнергія з мацерыковай Украіны. Цяпер Крым забяспечваецца за кошт уласнай генерацыі, генератарных установак з Расеі і па энергамоста з Кубані, нагадвае “Крым. Реалии”.

Украіна і міжнародная супольнасць лічаць Крым і Севастопаль тэрыторыяй часова акупаванай Расеяй.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары