Крым у абмен на санкцыі


Польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі заявіў у інтэрвю выданню «Rzeczpospolita», што перадумоваю адмены антырасейскіх санкцыяў ёсць вяртанне анексаванага Крыму Украіне.

Паводле польскага лідара, цяперашнія санкцыі супраць Расеі даюць «умераны, але станоўчы вынік». «Палітыка санкцый умацавала ўкраінцаў», дадаў ён.

Камароўскі таксама падкрэсліў, што Расея не здолела захапіць усю ўсходнюю Украіну.

«Яны змаглі на Данбасе, але ў Харкаве, Адэсе і многіх іншых гарадах ужо не».

Учора стала вядома, што Пуцін яшчэ 6 гадоў таму прапанаваў Дональду Туску падзел Украіны. Пра гэта распавёў Радаслаў Сікорскі ў інтэрвю амерыканскаму выданню «Politico». Адна пазней у інтэрнэце з’явілася абвяржэнне экс-міністра замежных справаў Польшчы. Сікорскі адзначыў, што яго словы былі скажоныя.

Ад сёння Расея ўводзіць забарону на імпарт мясных субпрадуктаў з Еўразвязу. Масква матывуе сваё рашэнне нібыта нізкай якасцю еўрапейскіх прадуктаў.

ДР, belsat.eu паводле rp.pl

Стужка навінаў