Крылатыя гусары Рэчы Паспалітай вярнуліся ў Горадню


Каля 50-ці гістарычных рэканструктараў з’ехаліся з усёй Польшчы, каб ушанаваць памяць караля Стэфана Баторыя.

На адныя выходныя ў гарадзенскіх замках ажыло 16-е стагоддзе. Рэканструктары з Польшчы прывезлі з сабой шляхецкія і вайсковыя строі, у якіх аднавілі жыццё ваяўнічай шляхты Рэчы Паспалітай. Адным з самых яскравых гістарычных касцюмаў стаў «крылаты гусар», ваяўнікі якога ў часы Польскай Кароны І ВКЛ былі сапраўднай вайсковай элітай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”404159″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Гусары гэта частка і беларускай гісторыі, – тлумачыць адзін з арганізатараў мерапрыемстава, гісторык Андрэй Вашкевіч. – Таксама, як і польскай гісторыі. Усе мы жылі ў складзе Рэчы Паспалітай. І самая заможная беларуская шляхта таксама ішла ў гусары. І разам яны перамагалі ў бітвах. Хаця б, прыгадаць бітву пад Кіргольмам у 1605-м годзе, дзе гусары разбілі ў некалькі разоў большую армію шведаў. Што цікава, гетман Ян Хадкевіч, які перамог, разам з войскам прыйшоў пасля ў Горадню і тут, у Старым замку, нейкі час яны стацыянаваліся. Гэта наша агульная гісторыя».

У Горадні такое мерапрыемства праводзіцца ўпершыню. Нагодай, каб зрабіць падобную рэканструкцыю стала 430-ці годдзе з дня смерці Стэфана Баторыя, які ў снежні 1586 года памёр менавіта ў Горадні, калі рыхтаваў чарговы паход на Маскву. І менавіта тут недаверлівыя прыдворныя вырашыліся на першае ва Усходняй Еўропе анатамічнае ўскрыццё цела караля, каб праверыць, ці была яго смерць натуральным сконам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”404115″ img_size=”large”][vc_column_text]«Стэфан Баторый быў адным з самых лепшых уладароў у гісторыі Рэчы Паспалітай, бо не толькі Польшчы. Раней яго смерць мы ўшаноўвалі ў Кракаве, але зараз бязвізавы рэжым дазволіў нам зрабіць гэта тут. У яго любімым горадзе, у якім ён рабіў паходы, каб вяртаць землі. І я думаю, што беларусы таксама павінны шанаваць Стэфана Баторыя, як выбітнага караля. Бо калі б тады ён не вярнуў ад Івана IV Жахлівага Полацкія і Віцебскія землі, то было б пад пытаннем, ці сёння Полацк і Віцебск належалі б да Беларусі» – лічыць Бартош Седляр, рэканструктар Гусарскай харугвы гетмана Станіслава Жалкеўскага».

У Горадню рэканструктары прыехалі з Варшавы, Кракава, Любліна, Лодзі, Катавіцаў, Вроцлава ды іншых гарадоў. Чатыры гадзіны прастаялі на мяжы, аднак засталіся задаволеныя цёплым прыёмам і сонечным надвор’ем.[/vc_column_text][vc_single_image image=”404131″ img_size=”large”][vc_single_image image=”404059″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Канешне, лягчэй арганізаваць такое мерапрыемства ў краінах Звязу, дзе няма межаў, дзе зброю можна спакойна перавезці і так далей. Але тут нам удалося зрабіць вялікую рэч, навязаць супрацу з польскімі ўстановамі і беларускімі. Канешне, мы не маем уплыву на палітыку і дыпламатыю, але мы хацелі б, каб гэта быў такі праменьчык пазітыўнага, добрага святла для далейшага супрацоўніцтва Польшчы і Беларусі, пацяплення стасункаў. Як мы ведаем, паміж палякамі і беларусамі, гэтыя стасункі вельмі добрыя. Нашыя народны блізкія, мы суседзі», – дадае Бартош Седляр.

Цягам выходных наведнікі Старога і Новага замкаў у Горадні змогуць убачыць, як выглядала шляхта і элітная армія былой Рэчы Паспалітай. У нядзелю 4 снежня а 12-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае шэсце ў гонар караля Стэфана Баторыя ад замкаў да месца ягонай смерці, ужо неіснуючай Фары Вітаўта на Савецкай плошчы. Пасля шэсця ў Фарным касцёле адбудзецца памінальная служба ў памяць караля.

Усе фотаздымкі

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў