Крычаў, клікаў на дапамогу: памёр хлопчык, які зваліўся з балкону


Фота: sk.gov.by

Учора ў Віцебску адзінаццацігадовы хлопчык зваліўся з балкону.

Хлопец, зачапіўшыся рукамі за агароджу балкону, крычаў і клікаў на дапамогу. На той момант, калі прыехалі ратавальныя службы, ён ужо ляжаў на брылі пад’езда. У цяжкім стане хлопчыка даставілі ў рэанімацыю. Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў ён, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у рэанімацыі.

«Сямʼя, у якой пражываў хлопчык, па месцы жыхарства характарызуецца станоўча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца», – паведамляюць у Следчым камітэце.

Следчыя высвятляюць прычыны трагедыі, апытваюць сведкаў. Таксама прызначаныя судова-медыцынская і дактыласкапічная экспертызы.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары