Крушэнне судзіны з уцекачамі ў Міжземным моры: загінула больш за 100 чалавек


Фота Reuters

Ля ўзбярэжжа Егіпту затанула судзіна з уцекачамі, ратавальнікі знаходзяць усё новыя целы.

Паводле «Бі-Бі-Сі», знайшлі ўжо 108 целаў. Abcnews.go.com паведамляе пра 162 загінулых у моры.

Падчас катастрофы, якая здарылася з сераду, на борце судзіны было прыкладна 550 мігрантаў – з Егіпту, Сірыі, Судану, Эрытрэі і Самалі. Судзіна перавярнулася на адлегласці 12 км ад узбярэжжа Егіпту.

Ацалелыя ў катастрофе распавялі, што нелегальныя перавознікі змушалі пасажыраў плаціць за выратавальную камізэльку дадатковыя грошы.

Агенцтва AFP у чацвер паведаміла пры арышт чатырох чалавек – як падазраюць, кантрабандыстаў. Ім выставілі абвінавачванні ў ненаўмысным забойстве і кантрабандзе людзей.

Судзіна стаяла ў моры пяць дзён, і на яго прывозілі ўсё новых і новых мігрантаў. Паводле некаторых паведамленняў, яно пачало тануць, калі туды прывезлі апошнюю групу з блізу 150 чалавек.
Уладаў Егіпту абвінавачваюць у тым, што яны не змаглі аператыўна накіраваць ратавальнікаў.

Усіх ацалелых выратавалі мясцовыя рыбалоўныя лодкі, сказаў агенцтву «Reuters» адзін з рыбакоў.

Памежная служба Еўразвязу нядаўна папярэдзіла, што ўсё больш уцекачоў з Блізкага Усходу ў Еўропу выкарыстоўваюць як адпраўны пункт Егіпет.

ААН кажа, што ад 2014 года ў Міжземным моры загінулі больш за 10 тыс. чалавек.

МЯ, паводле abcnews.go.com, bbc.com

Глядзі таксама
Каментары