«Крумкачы» знялі яскравае відэазапрашэнне на матч з менскім «Дынама»


25 верасня на сталічным «Трактары» «Крумкачы» правядуць «самую важную гульню ў сезоне».

Згодна з сюжэтам відэароліку, да трактарыста ў саколцы «Дынама» падыходзіць футбаліст «Крумкачоў» Максім Талейка.

«Ды не заводзіцца!» – скардзіцца кіроўца трактару на праблемы з тэхнікай.

Якія вырашае гулец Максім Талейка. Пасля чаго ў відэароліку прапануецца разам «завесці «Трактар».

У нядаўнім інтэрвʼю выданню by.tribuna.com кіраўнік «Крумкачоў» Дзяніс Шунто назваў гульню з «Дынама» самай важнай у сезоне. Справа ў тым, што апошнім часам клуб перажывае крызіс, як у плане вынікаў, так у плане цікаўнасці гледачоў. Дзяніс Шунто спадзяецца, што матч з дынамаўцамі дапаможа вярнуць кураж, гледачоў ды медыі на матчы «Крумкачоў». Якія, дарэчы, два месяцы не ведаюць перамогаў.

Чытайце таксама >>> Амерыканскі футбол: «Менскія Зубры» будуць выступаць у шлемах з вышыванкай

Менскае «Дынама» пад кіраўніцтвам Сяргея Бароўскага таксама доўгі час не магло перамагчы, але ўрэшце пачало набіраць пункты. Пасля выхаду на волю ўладальніка клубу Юрыя Чыжа дынамаўцы два разы перамагалі: «Граніт» у чэмпіянаце, і «Гарадзею» у Кубку Беларусі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў