«Крумкачы» згулялі ўнічыю з «Нёмнам» і выйшлі на другое месца ў чэмпіянаце


Сёння ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сёння адбыліся дзве сустрэчы.

У першай менскія «Крумкачы» у гасцях згулялі ўнічыю з гарадзенскім «Нёмнам» – 2:2.

У другім матчы ФК «Менск» на сваім полі саступіў «Дынама» з Берасця – 0:1.

Дзякуючы такім вынікам «Крумкачы» выйшлі на другое месца ў табліцы: менскі клуб мае 28 ачкоў пасля 17 гульняў. На першым месцы БАТЭ з 38 ачкамі (16 гульняў). На апошняй, шаснаццатай пазіцыі, «Нёман», які набраў 14 ачкоў, правёўшы 16 матчаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў