«Крумкачы» у дэрбі разграмілі менскае «Дынама»


Дэбютант вышэйшай лігі «Крумкачы» у матчы 8-га туру чэмпіянату Беларусі разграмілі менскае «Дынама» з лікам 4:1 і выйшлі на другое месца ў турнірнай табліцы.

Створаны як аматарскі футбольны клуб, «Крумкачы» за тры гады прайшоў шлях ад другой лігі да беларускай футбольнай эліты і працягвае здзіўляць. Разграміўшы менскае «Дынама» (4:1), «Крумкачы» падняліся на другое месца ў турнірнай табліцы. У менчукоў цяпер 14 ачкоў. Абганяе толькі БАТЭ, з якім «крумкачам» гуляць у 12-ым туры чэмпіянату 15 чэрвеня.

«Крумкачы» ужо абыгралі двух прызёраў мінулага чэмпіянату – менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр» (2:0), а таксама «Славію» (1:0) і «Нёман» (2:1).

Сталічнае дэрбі сабрала аншлаг – 3300 чалавек. «Крумкачы» адкрылі лік ужо на 12-ай хвіліне гульні, калі вызначыўся Сяргей Корсак, праз тры хвіліны Сяргей Шчагрыковіч падвоіў перавагу сваёй каманды. Ён жа напрыканцы гульні забіў гол ва ўласную браму. Напачатку другога тайму вызначыўся Вячаслаў Глеб, а пераможную кропку паставіў Яўген Шыкаўка.

Для менскага «Дынама» гэта першае паражэнне ў чэмпіянаце. Каманда апусцілася на сёмае месца ў табліцы. Нагадаем, што ўчора ўпершыню ў чэмпіянаце прайграў і БАТЭ.

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары