«Крумкачоў» пакараюць, калі клуб за тры тыдні не пагасіць запазычанасці


Камітэт па статусе і пераходах Беларускай федэрацыі футболу разгледзеў заявы былых гульцоў ФК «Крумкачы» аб пагашэнні запазычанасцяў.

Хадайніцтва футбольнага клубу аб неўжыванні дадатковага пакарання ўвыглядзе -3 турнірных пунктаў задаволілі, паведамляе прэс-служба федэрацыі футболу. Камітэт прыняў такое рашэнне, сыходзячы з з запэўнівання Старшыні праўлення футбольнага клубу «Крумкачы» Дзяніса Шунто аб тым, што запазычанасці перад футбалістамі будуць пагашаныя да 21 лютага.

Пры гэтым, пакаранне ў выглядзе забароны на рэгістрацыю новых футбалістаў у дачыненні да ФК «Крумкачы» пакінулі ў сіле. Магчымасць ужывання дадатковага пакарання ў выглядзе пазбаўлення турнірных пунктаў Камітэт разгледзіць паўторна, у разе не пагашэння запазычанасцяў ФК «Крумкач» ва ўстаноўлены тэрмін.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Кацярына Чыжова/сайт ФК «Крумкачы»

Стужка навінаў