Кроў за кроў: улады Іярданіі пакараюць смерцю джыгадыстку ў адказ за спаленне пілота


Баевікі «Ісламскай дзяржавы» распаўсюдзілі праз «Twitter» дваццаці двух хвіліннае відэа, у якім паказана спаленне мужчыны ў металёвай клетцы. Паводле дзяржаўнага тэлебачання краіны, урад Іярданіі пацвердзіў сапраўднасць відэазапісу.

У адказ на забойства свайго грамадзяніна ўлады краіны паабяцалі пакараць смерцю іранскую тэрарыстку Саджыду ар-Рышаўі, на якую «ІГ» прапаноўвала абмяняць іярданскага пілота. Пакаранне павінна адбыцца 4 лютага на світанку. Жанчыну прысудзілі да смяротнага пакарання за дапамогу ў арганізацыі тэрарыстычнага акта ў Амане ў 2005 годзе, у выніку якога загінулі 60 чалавек.

Агулам улады Іярданіі маюць намер пакараць смерцю шасцярых экстрэмістаў.

Баевікі «ІГ» узялі ў палон 26-гадовага пілота Муасам аль-Касасбэ пасля таго, як ягоны самалёт F16 разбіўся на тэрыторыі Сірыі летась у снежні. Іярданія – адзін з удзельнікаў міжнароднай кааліцыі, якая супрацьстаіць баевікам «Ісламскай дзяржавы» і наносіць авіяўдары па пазіцыях групоўкі на тэрыторыі Сірыі ды Іраку.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары