«Крэмлеботы» хваляць пенсійную рэформу ў Расеі


Стваральнік скрыпту «MetaBot» для адсочвання «крэмлеботаў» на «YouTube» распавёў аб масавым згадванні пенсійнай рэформы.

Паводле Рамана Смоліна, ёсць каля 580 актыўных акаўнтаў, якія штодня пакідаюць 58 000 аднатыпных пазітыўных каментароў пра пенсійную рэформу ў Расеі, піша thebell.io.

Праўда, увечары 29 чэрвеня суполка Наблюдатели #ЕРКЮ удакладніла, што на самой справе боты пакідаюць некалькі тысячаў каментароў штодня і не ўсе датычаць пенсійнай рэформы ў Расеі.

Скрыншот з суполкі Наблюдатели #ЕРКЮ

Паводле звестак «Медиалогии», з 14 чэрвеня тэму пенсіённага ўзросту ў расейскіх сацсетках згадвалі больш за 7 млн разоў (16 чэрвеня – колькасць згадак рэформы вырасла амаль да 900 000). Для параўнання – футбольныя зборныя у дні матчаў ЧС набіралі максімум па 30-40 тыс. згадак у дзень.

14 чэрвеня кіраўнік расейскага ўраду Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў аб магчымым павышэнні пенсіённага ўзросту (да 63 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын).

ЮВ, belsat.eu, паводле thebell.io

Стужка навінаў