Крэмль паказаў жывога Пуціна


На фоне чутак аб хваробе Пуціна прэс-служба Крамля апублікавала фота з сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынём Вярхоўнага суда Вячаславам ЛебедзевымТаксама сустрэчу паказалі ў эфіры некаторыя федэральныя тэлеканалы. Пры гэтым не ўдакладняецца, калі яна адбылася.

Як жартуюць у сеціве, надзея зямлянаў на смерць расейскага прэзідэнта не апраўдалася. Апошні раз ён з’яўляўся на публіцы 5 сакавіка, калі сустракаўся з прэм’ер-міністрам Італіі Матэа Рэнцы. 

Нязвыклае знікненне Пуціна і перанос візіту ў Астану спарадзіў у блогасферы і СМІ шмат домыслаў пра ягоны стан здароўя. 

Чытайце таксама: «Белсат» запытаў беларусаў, хто, на іх погляд, мог бы стаць наступным гаспадаром Крамля

Прэс-сакратар кіраўніка Крамля не раз запэўніваў журналістаў, што ён пачуваецца добра і напружана працуе.

Наступная публічная сустрэча Пуціна, паводле Крамля, анансаваная на 16 сакавіка. У Санкт-Пецярбурзе ён сустрэнецца з кіраўніком Кіргізіі.

Існуе верагоднасць, што запіс сустрэчы быў зняты загадзя, бо яшчэ два дні таму кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў фанабэрыўся гадзіннікам, які на відэа «сённяшняй» сустрэчы знаходзіўся на працоўным стале Уладзімера Пуціна.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Як паведамляе швейцарская газета «Neue Zürcher Zeitung», верагодна знікненне Пуціна звязанае з родамі Аліны Кабаевай.

ДР, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў