Крэмль набыў беларускую лаяльнасць за $ 3 млрд.


Экспартныя мыты на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Беларуссю ў трэція краіны ў 2015 годзе, цалкам трапяць у беларускі бюджэт, паведаміў 8 кастрычніка расейскі віцэ-прэм‘ер Аркадзь Дварковіч.

Ён адзначыў, што раней паміж Расеяй і Беларуссю была дамоўленасць, што ў 2015 годзе ад экспарту нафтапрадуктаў у беларускі бюджэт будзе залічана $ 1,5 млрд, усё, што вышэй, – у расейскі. «Цяпер усе (будзе залічана ў беларускі бюджэт). Якая сума атрымаецца невядома, таму што гэта залежыць ад коштаў»– сказаў Дварковіч.

Узгоднены аб’ём нафты, які будзе пастаўлены ў Беларусь з Расеі ў 2015 г – 23 млн. тон.

Сёлета Масква выдзеліла Беларусі крэдыт памерам у $ 1.5 млрд.

ЮВ, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары