Крэмль хоча пераабраць Пуціна ў дзень далучэння Крыму


Абранне кіраўніка РФ адбудзецца 18 сакавіка – у дзень анексіі Крыму, паведамляе interfax.ru.

Старшыня Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін абвясціў, што падтрымлівае ідэю правядзення выбараў у гэты дзень.

«Гэта – нядзеля, і гэта той дзень, на які можа прызначыць галасаванне ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам. А тое, што гэты дзень супадае з цудоўным святам, якое мы адзначаем ужо некалькі гадоў, – гэта вельмі добра», – сказаў спікер Дзяржаўнай думы.

Паводле закона «Аб выбарах прэзідэнта РФ», першы тур галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2018 годзе мусіць прайсці ў другую нядзелю месяца, у якім прайшлі папярэднія выбары (11 сакавіка).

Сёлета ў Дзярждуму быў унесены пакет паправак, які прадугледжвае перанос прэзідэнцкіх выбараў.

18 сакавіка 2014 года Уладзімір Пуцін зацвердзіў дамову аб уключэнні ўкраінскага Крыму ў склад РФ.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў