Крэдыт ад Расеі: рашэнне прынялі


Пра ўмовы расейскага крэдыту Беларусі гэтыя гульцы дамовіліся, відаць, на сустрэчы ў Менску ў чацвер.

Цяпер права – за малым: заключыць саму крэдытную дамову. І за вялікім: распавесці за што такая шчодрасць.

Расея вырашыла даць Беларусі крэдыт з Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Першым пра гэта публічна паведаміў тэлеканалу «Беларусь 1» амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Пра гэта паведамляе «БелТА».

«Рашэнне дасягнутае зараз канчаткова і беспаваротна. Патрэбная некалькі дзён, каб заключыць крэдытную дамову, і пасля гэтага крэдытныя сродкі паступяць у эканоміку Беларусі», – сказаў Аляксандр Сурыкаў.

На думку амбасадара Расеі ў Беларусі, на заключэнне крэдытнай дамовы шмат часу не спатрэбіцца.

Пра тое, што азначае гэты крэдыт, у эфіры «Гарачага каментару» распавёў Павал Усаў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары