Крэатыўны ролік пра паразу Дэкрэту N 3 з папулярнымі амерыканскімі акторамі


Беларускія ўрадоўцы не вытрымалі навалы, якую выклікаў дэкрэт аб дармаедах.

Прыкладна такі сюжэт відэароліку, у якім кадры з амерыканскага серыялу «Сапраўдны дэтэктыў» (сярод іншых у ім зняўся папулярны актор Мэт’ю Макконагэй) суправаджаюцца каментарамі-субтытрамі пра спрэчны беларускі дэкрэт.

«Мы думалі, што дэкрэт усё ж такі спусцяць на тармазах», – такія словы аўтары відэароліку ўклалі ў вусны Уладзіміра Макея, які нібыта па прашэсці гадоў узгадвае адмену дэкрэту аб дармаедах.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў