Іспанія. Красавік 1939 году. Першы крах гібрыднай вайны Сталіна


«У гэты дзень нацыянальныя войскі захвацілі ў палон і абяззброілі ўсю Чырвоную Армію, дасягнуўшы ўсе свае мэты. Вайна скончаная», – такое паведамленне пачулі гішпанцы па радыё 1 красавіка 1939 году, пасля амаль трох год доўгага змагання, у якім іспанская кроў лілася з абодвух бакоў. Belsat.eu публікуе аўтарскі матэрыял гісторыка, вайсковага эксперта Аляксандра Гелагаева.

Грамадзянскай вайна ў Іспаніі не была чыста ўнутрыдзяржаўным канфліктам – на полі бою нацыяналісты сутыкнуліся не толькі з камуністамі, анархістамі і сацыялістамі мясцовага паходжання. Ім супрацьстаялі савецкія генералы, афіцэры, тэхнікі, танкі, самалёты і артылерыя.

«Добраахвотнікі» і «інтэрнацыяналісты», а таксама кадравыя супрацоўнікі кантраляванага Масквой Камуністычнага Інтэрнацыяла (Камінтэрна) дзіўным чынам аказаліся з новымі прозвішчамі і без савецкіх знакаў адрознення на іспанскай зямлі. Савецкія чэкісты катавалі людзей у мадрыдскіх турмах, а савецкая і падкантрольная камуністам прэса на ўвесь свет крычала пра барацьбу з »фашызмам«.

Першыя стрэлы

У пачатку 1936 года да ўлады ў Іспаніі прыйшоў новы ўрад, але сітуацыя ў краіне пагаршалася з кожным месяцам. Перамога левых сіл на выбарах прывяла да выбуху тэрору, найперш супраць палітычнай апазіцыі і Каталіцкай Царквы. Лева-радыкальны ўрад, які меў падтрыманне камуністаў, зусім не спяшаўся наводзіць парадак. Наадварот, паліцыі і войскам забаранялі разганяць пагромшчыкаў і падпальшчыкаў цэркваў і кляштараў, а пад забарону траплялі газеты, якія крытыкавалі ўрад. На вуліцах рэгулярна сталі гучаць стрэлы, паднялася хваля гвалту паміж левымі і правымі радыкаламі, але і тут урад караў толькі апошніх.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Сацыялісты і камуністы, якія атрымлівалі фінансаванне з Масквы, ужо ўголас заяўлялі, што перамога на выбарах была для іх толькі прамежкавым этапам, і што цяпер трэба пакласьці канец парламенцкай дэмакратычнай сістэме, усталяваць «дыктатуру пралетарыята». Фармальна законна абраны ўрад імкліва пераўтвараўся ў беззаконны рэжым палітычнага тэрору, у якім гралі галоўную ролю радыкальныя актывісты праўрадавых партый.

На гэтым тле пасля забойства аднаго з лідараў парламенцкай апазіцыі службоўцамі дзяржаўнай паліцыі (забойства было хутка раскрытае, але так і засталося непакараным) група іспанскіх вайсковых і грамадскіх дзеячаў рашылася падняць паўстанне ў ліпені 1936 году. Аднак хутка ўзяць уладу ў краіне не атрымалася, Мадрыд застаўся пад кантролем левага ўраду – пачалася працяглая вайна.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

На баку паўстанцаў, якія саманазваліся «нацыяналістамі» ці «нацыянальнымі сіламі», бо заявілі што ваююць за нацыянальную Іспанію супраць камуністычнай інтэрвенцыі, выступілі найбольш баяздольныя часткі іспанскай арміі. Новапаўсталыя добраахвотніцкія часткі нацыяналістаў у цэлым таксама адрозніваліся добрай арганізацыяй і дысцыплінай.

«Гішпанскія партызаны» з НКУС

Як і ў канцы лета 2014 году на Данбасе, у канцы лета-восенню 1936 году вайна ў Іспаніі магла скончыцца хуткай перамогай лепш падрыхтаваных і арганізаваных нацыяналістаў.

Аднак як раз у гэты час ад ваеннага краху бок »чырвоных«, якіх традыцыйна называюць »рэспубліканцамі«, уратавала замежная вайсковая дапамога – СССР наўпрост ад сябе і праз Камінтэрн пачаў адпраўляць у Іспанію ваенную тэхніку, афіцэраў і генералаў, каб уратаваць мадрыдзкі ўрад. Ваенная залежнасць ад Масквы паступова пераўтварала ўрад рэспубліканцаў у марыянеткавы.

Несумненна, Грамадзянская вайна ў Іспаніі, у адрозненне сучасных падзеяў у Украіне, амаль цалкам справакаваных расейскім умяшальніцтвам, мела вельмі шмат унутраных прычын – краіну разрывалі сацыяльныя, эканамічныя і ідэйныя канфлікты. Аднак можна сказаць і пра тое, што актыўнасць савецкай прапаганды, нелегальная падтрыманне Масквой іспанскіх камуністаў, дзеянні савецкіх спецслужб ня толькі зрабілі вайну больш крывавай, але і былі адным з фактараў яе развязвання.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

У Іспанію Сталін адправіў каля 350 танкаў, з якімі састарэлыя і слаба ўзброеныя танкі нацыяналістаў проста ніяк не маглі змагацца, 60 бронеаўтамабіляў, як больш за 1100 артылерыйскіх гармат, сотні тысяч адзінак рознай стралковай зброі. Амаль уся рэспубліканская бамбардыровачная і знішчальная авіяцыя складалася з савецкіх самалётаў. За баі ў Іспаніі таемна атрымалі ўзнагароды, у тым ліку званні Героя Савецкага Саюзу, дзясяткі савецкіх генералаў і афіцэраў.

Як і зараз у РФ, афіцыйная савецкая прэса маўчала пра тое, што, напрыклад, ваенны дарадца пры 12 Інтэрнацыяльнай брыгадзе Пабла Фрыц – гэта на самой справе камандзір палка ў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Павал Батаў, які пазней стане дарадцам пры камандуючым цэлага фронту іспанскай чырвонай арміі. За баі ў Іспаніі ў якасці «добраахвотніка» Батаў атрымаў ардэны Леніна і Чырвонага Знамені.

«Змагаўся з фашызмам» у Іспаніі і савецкі афіцэр Сямён Крывашэін. Ён таксама атрымае ордэн Леніна, і ўжо восенню 1939 года будзе стаяць на адной трыбуне разам з калегамі-танкістамі арміі нацысцкай Нямеччыны падчас параду ў захопленым немцамі Берасці.

«Народным партызанскім рухам у Іспаніі ў супрацы з агентамі НКУС фактычна кіраваў Ілля Старынаў – афіцэр Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Чырвонай Арміі. «У Іспанію мы накіроўвалі як сваіх маладых, недасведчаных аператыўнікаў, гэтак і вопытных інструктураў-прафэсіяналаў. Гэтая краіна зрабілася свайго рода палігонам, дзе выпрабоўваліся і адпрацоўваліся нашыя будучыя ваенныя і разведвальныя аперацыі, – напіша пазней афіцэр НКУС Павал Судаплатаў, якія пасля вайны стане начальнікам МГБ СССР па дыверсійнай працы за мяжой і генерал-лейтэнантам. «У Іспаніі я быў… у якасці польскага добраахвотніка ў складзе інтэрнацыянальнай партызанскай часткі пад кіраўніцтвам НКУС», – заўважыць ён.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

У цэлым тысячы савецкіх ваенных прайшлі праз вайну на Пірынейскай паўвыспе. Але афіцыйна і з помпай адпраўляліся ў Іспанію з СССР толькі »гуманітарныя канвоі«…

СТАЛІНСКАЕ ФІЯСКА

Пасля пачатку вайны нацыяналісты ў сваю чаргу наладзілі сувязь з вонкавым светам і атрымлівалі ваенную дапамогу звонку – найперш з Італіі і Нямеччыны. Аднак і сам факт дапамогі тут асабліва ніхто не хаваў, замежная прапаганда і дзейнасць хаўруснікаў не выходзілі з-пад кантролю саміх нацыяналістаў, таму цвёрдая палітыка іхнага лідара Францыска Франка не дазволіла Берліну і Рыму зрабіць Іспанію сваёй марыянеткай. Галоўным фактарам перамогі нацыяналістаў у вайне стала не дапамога таго ці іншага боку, а здольнасць самаарганізавацца, вучыцца, падтрымліваць дысцыпліну і аднаўляць больш-менш нармальнае эканамічнае жыццё на падкантрольных ім тэрыторыях.

Калі ў «чырвонай» Іспаніі панаваў голад, Іспанія нацыяналістычная харчавалася даволі добра, калі савецкія афіцэры самі вадзілі падначаленых у танкавыя атакі, то Франка пры ўсякай магчымасці выкарыстоўваў замежных афіцэраў не на фронце, а для падрыхтоўкі сваіх, іспанскіх ваенных спецыялістаў. Аб’яднаныя адзінай мэтай – перамагчы, нацыяналісты розных накірункаў практычна ня зведалі ўнутранага тэрору, а вось розныя марксісцкія і анархісцкія групоўкі актыўна знішчалі адна адну ў сваім тыле. Пераможцамі ў крывавай унутрывідавой барацьбе сталі камуністы, кантраляваныя і падтрыманыя Сталіным.

Нацыяналісты месяц за месяцам, год за годам метадычна праводзілі наступальныя аперацыі, вызваляючы адну правінцыю Іспаніі за другой. Пад канец 1938 году сам СССР згубіў веру ў свой «іспанскі праект» і пачаў дапамагаць ураду ў Мадрыдзе ўсё менш і менш. Тым больш, што Масква ўжо атрымала на «захаванне» іспанскі залаты запас, якога больш ніхто з іспанцаў не пабачыў…

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

Вясной 1939 году вынік вайны быў відавочны для ўсіх. У сакавіку »чырвоныя« іспанскія афіцэры паднялі паспяховае паўстанне супраць пракамуністычнага ўрада, і ўжо ў канцы месяца без бою нацыяналісты ўвайшлі ў Мадрыд.

Спроба Сталіна праз прапаганду, высілкі спецслужбаў, нелегальныя ваенныя і палітычныя аперацыі – тое, што зараз называецца »гібрыднай вайной« – атрымаць кантроль над Іспаніяй правалілася.

Аляксандр Гелагаеў

Стужка навінаў