Кранаўшчык упаў з крану ў Баранавічах


Няшчасны выпадак адбыўся каля поўдня 17 чэрвеня на тэрыторыі Баранавіцкага цэху прадпрыемства «Брэстдругачормет», якое займаецца прыёмам і перапрацоўкай чорных і каляровых металаў.

50-гадовы машыніст маставога крана правяраў яго тэхнічны стан. Па ўласнай неасцярожнасці ён страціў раўнавагу і ўпаў ўніз, падае «БелТА».

«Рабочы зваліўся з 12-метровай вышыні», – паведаміў прадстаўнік Следчага камітэту Зміцер Іванюк.

Пры падзенні мужчына атрымаў сур’ёзныя траўмы. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы.

Баранавіцкі міжраённы аддзел СК праводзіць праверку, следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

ДД

Стужка навінаў