«Крамбамбуля» выступіла ў Берасці пад воклічы «Жыве Беларусь!»


  • [gallery ids="0"]

    Адзін з самых вядомых беларускіх рок-фэстаў «Mens Fest 2014» адбыўся ў берасцейскім клубе «Сфера». Гэтая імпрэза рэпрэзентуе новую беларускую музыку ва ўсёй разнастайнасці жанраў, таму ў адзін вечар на тую ж сцэну могуць выйсці як металісты, гэтак і поп-рокеры.

    Сёлетні склад фэсту, які праходзіў ужо 5-ты раз, быў надзвычай моцны. Гэтым разам на «Mens Fest» выступілі «Nizkiz», «Nagual», «Re1ikt», «Navi» і «Jungle X-mas».


    [bel_tabs_video tabs_id=3] [bel_tab_section title=YOU_TUBE link=u8sKB5eBbVE] [/bel_tab_section] [bel_tab_section title=VIMEO link=] [/bel_tab_section] [/bel_tabs_video]

    Гэдлайнерам фестывалю была «Крамбамбуля». Лідар гурта Лявон Вольскі, які быў у гэтак званым «чорным спісе», прызнаўся, што вельмі даўно не выступаў з гэтым праектам у Беларусі і здзіўлены, што ўрэшце музыкам далі такую магчымасць.

    Падчас выступу «Крамбамбулі» гледачы некалькі разоў скандавалі: «Жыве Беларусь!»


    [bel_tabs_video tabs_id=5] [bel_tab_section title=YOU_TUBE link=b4EoYUtgRIk] [/bel_tab_section] [bel_tab_section title=VIMEO link=] [/bel_tab_section] [/bel_tabs_video]

    «Сэнс нашага фэсту – паказаць усю разнастайнасць айчынай музыкі, таму штогод мы запрашаем усё новыя гурты, – сказаў арганізатар імпрэзы Зміцер Назараў. – І калі наш фэст жыве і развіваецца цягам пяці гадоў, то гэта сапраўды трэба людзям».

    Алесь Ляўчук, фота і відэа – Мілана Харытонава, belsat.eu

    «Крамбамбуля» выступіла ў Берасці пад воклічы «Жыве Беларусь!»

Адзін з самых вядомых беларускіх рок-фэстаў «Mens Fest 2014» адбыўся ў берасцейскім клубе «Сфера». Гэтая імпрэза рэпрэзентуе новую беларускую музыку ва ўсёй разнастайнасці жанраў, таму ў адзін вечар на тую ж сцэну могуць выйсці як металісты, гэтак і поп-рокеры.

Сёлетні склад фэсту, які праходзіў ужо 5-ты раз, быў надзвычай моцны. Гэтым разам на «Mens Fest» выступілі «Nizkiz», «Nagual», «Re1ikt», «Navi» і «Jungle X-mas».

Гэдлайнерам фестывалю была «Крамбамбуля». Лідар гурта Лявон Вольскі, які быў у гэтак званым «чорным спісе», прызнаўся, што вельмі даўно не выступаў з гэтым праектам у Беларусі і здзіўлены, што ўрэшце музыкам далі такую магчымасць.

Падчас выступу «Крамбамбулі» гледачы некалькі разоў скандавалі: «Жыве Беларусь!»

«Сэнс нашага фэсту – паказаць усю разнастайнасць айчынай музыкі, таму штогод мы запрашаем усё новыя гурты, – сказаў арганізатар імпрэзы Зміцер Назараў. – І калі наш фэст жыве і развіваецца цягам пяці гадоў, то гэта сапраўды трэба людзям».

Алесь Ляўчук, фота і відэа – Мілана Харытонава, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары