«Крамбамбуля» прэзентавала новы альбом


Сёння а 19-ай у «Арт-сядзібе» гурт «Крамбамбуля» зладзіла прэзентацыю дыска і атрыбутыкі новага альбому «Чырвоны штраль». Канцэрт, дзе будуць прэзентаваныя песні, адбудзецца ў Вільні 7-га лістапада.

Госці сённяшняй імпрэзы маглі прыдбаць кашулі, торбы, сувеніры, сцяг і пашпарт беларускага партызана. Аўтарам стылю «Чырвонага штралю» стаў дызайнер Ігар Назаранка. Усе артэфакты прадметы былі выпушчаныя абмежаваным накладам.[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”30144,30148,30152,30156,30160,30164,30168,30172,30176″ img_size=”large”][vc_column_text]Большасць прысутных на сустрэчы людзей былі перакананыя, што «Крамбамбуля» завяршае кар’еру. Але Вольскі запэўніў, што альбом – сапраўды, апошні, але гурт працягне выступаць у будучыні.

Тыя, хто праспаў сённяшнуюю сустрэчу з ўдзельнікамі гурта, змогуць набыць атрыбутыку апошняга дыску і сам дыск на сайце крамы «symbal.by» альбо на канцэрце ў Вільні.

«Белсат» зладзіць жывую трансляцыю выступу.[/vc_column_text][vc_column_text]МР, belsat.eu

Стужка навінаў