Крама адзення для «зялёных чалавечкаў» адкрылася ў Берасці


Вайсковае адзенне з расейскім сцягам на рукаве прадаецца ў краме, якая адкрылася ў самым цэнтры гораду.

Краму адчыніла фірма «Форменбай» – зараз у гандлёвым аб’екце будуць прадаваць ваеннае адзенне і абутак, які робіць кампанія «Garsing». Гэтая фірма вырабляе сваю прадукцыю ў Менску, але раней працавала выключна на расейскі рынак. Сталыя кліенты «Garsing» – Цэнтр спецыяльнага прызначэння пазаведамснай аховы МУС Расеі,  Федэральная служба выканання пакаранняў упраўлення па Маскоўскай вобласці.   

Раней некаторую прадукцыю кампаніі можна было набыць у некалькіх крамах Менску, Слуцку ды Салігорску. А ў Баранавічах, як сведчыць афіцыйны сайт  «Garsing», вопратку прадаюць на калгасным рынку.

Зараз «Garsing» адчынілі ў Берасці сваю першую стацыянарную краму, дзе можна купіць курткі «Аператыўнік» і «Ваяр».  Праўда, за два першых дні працы так нічога і не прадалося.

Алесь Ляўчук, Фота Мілана Харытонава belsat.eu

Стужка навінаў