Кралі, як шалёныя: касіры, бухгалтары, загаднікі крамаў цягам трох гадоў скралі Br 3 млрд


Віцебскі Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб крадзяжы ў Мёрскім раённым спажывецкім таварыстве. 9 службовых асобаў падазраюцца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Сярод падазраваных – намеснік старшыні кіравання Мёрскага раённага спажывецкага таварыства, працаўнікі бухгалтэрыі, касіры ды загаднікі крамаў.

Цягам трох гадоў яны скралі бюджэтныя сродкі на суму больш за 3 мільярды беларускіх рублёў, паведамляе sk.gov.by.

7 падазраваных цяпер застаюцца пад вартаю.

Расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай паводле ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, працягваецца.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў