Крафтавы піўны брэнд BrewDog рассакрэціў свае рэцэпты


Аматараў хатняга піўнога варэння шатландцы заахвочваюць ад душы карыстацца рэцэптамі – а таксама адступаць ад іх.

У 2005 годзе двое хлопцаў (з сабакам) з паўночнага ўсходу Шатландыі ўцямілі, што не могуць знайсці ў сваёй краіне піва, якое б прыйшлося ім даспадобы.

І яны вырашылі зварыць яго самі, проста ў гаражы. Так паўстаў брэнд BrewDog.

Мінула 11 гадоў. Хлопцы сплацілі банку пазыку, якую бралі на абсталяванне, у іхнай лінейцы знаходзіцца больш за 200 гатункаў піва, «піўны сабака» стаў пазнавальным па ўсім свеце – можна расслабіцца і дапамагчы тым, каму не падабаецца піва з паліцаў крамы паблізу.[/vc_column_text][vc_video link=”https://vimeo.com/156532291″][vc_column_text]Цяпер хлопцы робяць наступны крок – прапануюць зварыць іхнае піва ўсім піўным аматарам. Ад сёння ўсе рэцэпты іх 215 марак – у вольным доступе на старонцы DIY Dog.

Хлопцы рэкамендуюць варыць піва паводле іх апісанняў, адступаць ад яго, ствараць штосьці яго, мяшаць, дадаваць і дзяліцца тым, што ў выніку атрымалася.

Піўным карпарацыям раяць ісці дадому.

ДД

Стужка навінаў