«Кожны з нас – Джон Сільвер». Дашкевіч заклікае на акцыю падтрымання Эдуарда Пальчыса


Закрыты працэс над блогерам і стваральнікам рэсурсу 1863x.com пачнецца 14 кастрычніка а 10 раніцы.

У гэты дзень лідар «Маладога фронту» заклікае прыйсці пад будынак Менскага гарадскога суду, каб «зрабіць шоў». Свой зварот ён апублікаваў на старонцы 1863x.

Дашкевіч паабяцаў пачаць збор подпісаў пад адным з артыкулаў Джона Сільвера, пад якім кожны ахвочы зможа паставіць сваё імя і прозвішча.

«Тым самым засведчыўшы: кожны з нас – Джон Сільвер, хочаце пасадзіць – садзіце ўсіх. Яны захацелі шоу? Шоу будзе!», – напісаў актывіст.

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў 9 артыкулаў Эдуарда Пальчыса экстрымісцкімі. Таксама яго абвінавачваюць у распаўсюдзе парнаграфіі. Праваабаронцы прызналі маладзёна палітычным вязнем.

За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» – пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Чытайце таксама >>>

Пальчыс – у турме, Джон Сільвер – на свабодзе

Вікторыя Пальчыс: Абвінавачанне высмактанае з пальца

Пальчыс напісаў ліст Матольку: «Раскайвацца ня буду. Лепш у лагеры пасяджу з чыстым сумленнем»

«Рэпарцёры без межаў» заклікаюць вызваліць Эдуарда Пальчыса

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары