Кожны трэці беларускі злачынца сядзіць у турме за гандаль наркотыкамі


Сярод 20 000 беларусаў, якія адбываюць пакаранне ў турмах, каля 7000 былі асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 18 жніўня паведаміў кіраўнік Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Беларусі Сяргей Дарошка.

Чыноўнік адзначыў, што асуджаныя за злачынства па арт. 328 «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь утрымліваюцца ў асобных папраўчых установах, дзе ўмовы больш жорсткія, чымся ў звычайных калоніях. Акрамя гэтага, такія зняволеныя абавязаны насіць нашыўкі зялёнага колеру.

Паводле Сяргея Дарошкі, сярэдні заробак асуджаных у Беларусі складае Br 500. Br 449 ідзе на ўтрыманне асуджанага. Br 51 злачынца атрымлівае на рукі, паведаміў чыноўнік.

Фота: tut.by

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Глядзі таксама
Каментары