Колькі ў Беларусі пажылых? Белстат апублікаваў дадзеныя


Беларусы старэюць. Цяпер у нашай краіне больш за два мільёны грамадзянаў перакрочылі 60-гадовы ўзрост.

За 10 гадоў колькасць асобаў пажылога ўзросту павялічылася на 282.4 тысячы чалавек. Цяпер 21.5 % адсоткаў беларусаў у пенсійным узросце. Паводле падлікаў Нацстату сярэдні пажылы беларус жыве ў горадзе і зяўляецца жанчынай. Гэтак старэйшых за 60 гадоў мужчынаў усяго 35,6 %, жанчын – 64.4 %.

Да гэтага часу захоўваецца істотная розніца ў працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі. Беларускі жывуць у сярэднім 79,2 гады, мужчыны амаль на дзесяць гадоў меней – 69.3 гады.

Штогод 1 кастрычніка з ініцыятывы Генасамблеі ААН у свеце адзначецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Такім чынам ААН звяртае ўвагу грамадскасці да праблемаў і патрэбаў людзей сталага ўзросту, падтрымання ў іх пачуцці запатрабаванасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб старэнні грамадства.

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў