Кожны другі непаўналетні злачынца ў Беларусі – навучэнец каледжу або ліцэю


Злачыннасць сярод непаўналетніх у Беларусі з пачатку года знізілася на 15,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, заявіў 17 траўня віцэ-прэмʼер Васіль Жарко на пасяджэнні Камісіі па справах непаўналетніх пры Саўміне.

Як паведамляе сайт беларускага ўраду, Васіль Жарко паскардзіўся на дрэнную прафілактычную працу ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

«На мой погляд, тут ёсць праблемы. Пра гэта сведчыць і статыстыка. Колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, па выніках чатырох месяцаў бягучага года знізілася на 15,8% (з 711 да 599), але амаль палова з гэтых злачынстваў здзейснена навучэнцамі ліцэяў і каледжаў (46,6%) », – адзначыў віцэ-прэмʼер.

Крадзяжы складаюць 40% ад агульнай колькасці злачынстваў непаўналетніх, хуліганства – 19%, незаконны абарот наркотыкаў – 8,6%, паведаміў таксама ён.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў