Кожная пятая беларуская станцыя тэхабслугоўвання можа зачыніцца


Уведзены ў пачатку мінулага года падатак на выкарыстаны прыбытак схіляе кіраўнікоў СТА да закрыцця.

Каля 22 % беларускіх СТА могуць спыніць сваю дзейнасць. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, што зладзіў бізнес-форумам «Прыбытковы аўтасэрвіс», апытаўшы 984 кіраўніка станцыяў тэхнічнага абслугоўвання.

Кіраўнікі аўтасэрвісаў тлумачаць сваё рашэнне падаткам на выкарыстаны прыбытак, які дзейнічае з 1 студзеня 2014 года для СТА, у якіх колькасць супрацоўнікаў не перавышае 15 чалавек.

Бізнесоўцы падтрымліваюць саму ідэю такога падатку, але лічаць, што яго рэалізацыя непрадуманая.

Разам з тым 80 % апытаных кіраўнікоў гатовыя працаваць далей і шукаць новыя рашэнні для развіцця сваіх СТА.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў